Ente - гэта простая праграма для аўтаматычнага рэзервовага капіявання, арганізацыі вашых фатаграфій і відэа.

Вы знаходзіцеся ў правільным месцы, калі шукаеце альтэрнатыву з ухілам на прыватнасць для захоўвання сваіх успамінаў. З Ente, яны захоўваюцца з дапамогай скразнога шыфравання (E2EE). Гэта азначае, што толькі вы маеце доступ да іх.

Нашы праграмы з'яўляюцца кросплатформеннымі і вашы фатаграфіі будуць сінхранізавацца паміж усімі вашымі прыладамі з дапамогай скразнога шыфравання (E2EE).

Ente таксама спрашчае абагульванне альбомаў з блізкімі людзьмі. Вы можаце або дзяліцца імі з іншымі карыстальнікамі Ente праз скразное шыфраванне, або рабіць гэта праз агульнадаступныя спасылкі.

Вашы зашыфраваныя даныя захоўваюцца ў некалькіх месцах, уключаючы бамбасховішча ў Парыжы. У нас сур'ёзны падыход да захавання спадчыны і мы зробім усё магчымае, каб вашы ўспаміны перажылі вас.

Наша кампанія імкнецца зрабіць самую бяспечную праграму для фатаграфій. Далучайцеся да нашага падарожжа!

ФУНКЦЫІ
- Рэзервовыя копіі ў арыгінальнай якасці, бо важны кожны піксель
- Сямейныя тарыфныя планы, каб вы маглі абагуліць сваё сховішча са сваёй сям'ёй
- Абагуленыя папкі, каб ваш партнёр мог атрымліваць асалоду ад здымкаў, якія вы зрабілі
- Спасылкі на альбомы, якія можна абараніць з дапамогай пароля або задаць тэрмін дзеяння
- Магчымасць вызваліць прастору ад файлаў, якія ўжо надзейна захаваны
- Рэдактар відарысаў, каб дадаць апошнія штрыхі
- Дадавайце да абранага, хавайце і зноў перажывайце свае ўспаміны, бо яны бясцэнныя
- Імпарт адным націскам з асноўных пастаўшчыкоў сховішча фатаграфій
- Цёмная тэма, бо вашы фатаграфіі маюць у ёй цудоўны выгляд
- 2ФА, 3ФА, біяметрычная аўтэнтыфікацыя
- і МНОГАЕ іншае!

ЦЭНЫ
Мы не прапануем пажыццёвыя тарыфныя планы з бясплатным абслугоўваннем, бо для нас важна заставацца ўстойлівымі і вытрымаць выпрабаванне часам. Замест гэтага мы прапануем даступныя тарыфныя планы, якія можна без абмежаванняў абагуляць са сваёй сям'ёй. Дадатковыя звесткі можна знайсці на ente.io.

ПАДТРЫМКА
Мы ганарымся тым, што мы прапануем падтрымку жывых людзей. Вы можаце напісаць нам ліст на адрас team@ente.io і чакаць адказу ад нашай каманды на працягу 24 гадзін, калі вы абслугоўваецеся на платным тарыфным плане.

УМОВЫ
https://ente.io/terms
