Ente - гэта простая праграма для рэзервовага капіявання, абагульвання вашых фатаграфій і відэа.

Вы знаходзіцеся ў правільным месцы, калі шукаеце альтэрнатыву Google Photos з ухілам на прыватнасць. З Ente, яны захоўваюцца з дапамогай скразнога шыфравання (E2EE). Гэта азначае, што толькі вы маеце доступ да іх.

Нашы праграмы маюць адкрыты зыходны код і з'яўляюцца кросплатформеннымі. Вы можаце карыстацца імі на Android, iOS, Linux, MacOS, Windows і праз вэб-праграму. Вашы фатаграфіі будуць сінхранізавацца паміж усімі вашымі прыладамі з дапамогай скразнога шыфравання (E2EE).

Ente таксама спрашчае абагульванне альбомаў з блізкімі людзьмі, нават калі яны не карыстаюцца Ente. Вы можаце абагульваць публічныя спасылкі, дзе яны могуць праглядаць ваш альбом і сумесна з вамі дадаваць фатаграфіі да яго, нават без уліковага запісу або праграмы.

Вашы зашыфраваныя даныя дубліруюцца ў 3 розных месцах, уключаючы бамбасховішча ў Парыжы. У нас сур'ёзны падыход да захавання спадчыны і мы зробім усё магчымае, каб вашы ўспаміны перажылі вас.

Наша кампанія імкнецца зрабіць самую бяспечную праграму для фатаграфій. Далучайцеся да нашага падарожжа!

ФУНКЦЫІ
- Рэзервовыя копіі ў арыгінальнай якасці, бо важны кожны піксель
- Сямейныя тарыфныя планы, каб вы маглі абагуліць сваё сховішча са сваёй сям'ёй
- Сумесныя альбомы, каб вы маглі сабраць разам фатаграфіі пасля падарожжа
- Абагуленыя папкі, каб ваш партнёр мог атрымліваць асалоду ад здымкаў, якія вы зрабілі
- Спасылкі на альбомы, якія можна абараніць з дапамогай пароля
- Магчымасць вызваліць прастору ад файлаў, якія ўжо надзейна захаваны
- Падтрымка, якая ажыццяўляецца жывымі людзьмі, бо вы гэта заслугоўваеце
- Апісанні, каб вы маглі дадаць надпісы для сваіх успамінаў і лёгка іх знаходзіць
- Рэдактар відарысаў, каб дадаць апошнія штрыхі
- Дадавайце да абранага, хавайце і зноў перажывайце свае ўспаміны, бо яны бясцэнныя
- Імпарт адным націскам з Google, Apple, цвёрдага дыска і іншых носьбітаў
- Цёмная тэма, бо вашы фатаграфіі маюць у ёй цудоўны выгляд
- 2ФА, 3ФА, біяметрычная аўтэнтыфікацыя
- і МНОГАЕ іншае!

ДАЗВОЛЫ
Ente запытвае некаторыя дазволы, каб адпавядаць мэтам пастаўшчыка паслуг захоўвання фатаграфій. Больш падрабязныя звесткі можна знайсці па спасылцы: https://github.com/ente-io/ente/blob/f-droid/mobile/android/permissions.md

ЦЭНЫ
Мы не прапануем пажыццёвыя тарыфныя планы з бясплатным абслугоўваннем, бо для нас важна заставацца ўстойлівымі і вытрымаць выпрабаванне часам. Замест гэтага мы прапануем даступныя тарыфныя планы, якія можна без абмежаванняў абагуляць са сваёй сям'ёй. Дадатковыя звесткі можна знайсці на ente.io.

ПАДТРЫМКА
Мы ганарымся тым, што падтрымку ў нас забяспечваюць людзі. Вы можаце напісаць нам ліст на адрас team@ente.io і чакаць адказу ад нашай каманды на працягу 24 гадзін, калі вы абслугоўваецеся на платным тарыфным плане.
